Цэнтры культуры ў вобласці зробяць даступнымі для маламабільных людзей. Будынкі Абухаўскага цэнтра культуры і Жытомлянскага дома фальклору адрамантуюць са стварэннем элементаў безбар’ернага асяроддзя. Абодва – філіялы ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”.
У Абухава не функцыянавала сістэма абвесткі. Там усталююць гучнагаварыцель або гукавую калонку, інфарматар гукава-маўленчай з дыстанцыйным кіраваннем і сістэму выкліку персаналу. Таксама ўсталююць тактыльную таблічку са шрыфтам Брайля.
У Жытомлі пандус зрабілі саматужным спосабам, ён без парэнчаў і не адпавядае нормам. Замест гэтага ўсталююць прыдатны з двума падвойнымі поручнямі.
Усяго на працы выдаткуюць 9 517,13 рублёў. Іх завершаць да канца кастрычніка.
Чытайце таксама: “Мэта – не проста паставіць пандус”. Тлумачым, што такое безбар’ернае асяроддзе і як стварыць яго ў Гродне



