У Беларусь прыляцеў спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл. Перамовы праходзяць 15 верасня ў Палацы Незалежнасці ў Мінску. Чакаецца, што ў хуткім часе на волю выйдзе група палітвязняў.
Былыя палітвязні пішуць, што некаторых беларускіх вязняў ужо перавялі ў СІЗА КДБ. Звычайна гэта ўказвае на іх хуткае вызваленне.
Напярэдадні, 14 верасня, Коўл наведаў Вільню, дзе сустрэўся з міністрам замежных спраў Літвы Кястуцісам Будрысам – адной з галоўных тэм сустрэчы было вызваленне беларускіх палітвязняў.



