Інтэрнат па вул. Дамброўскага, 21 у Гродне чакае капітальны рамонт – будаўніча-мантажныя і пусканаладачныя работы. На яго выдаткуюць 3 млн рублёў – а дакладней, 3 340 514.62 рубля.
Будынак пабудавалі ў 1974 годзе. Гэта пяціпавярховы інтэрнат на 167 пакояў.
Рамонт правядуць з канца лістапада па 7 сакавіка 2027 года. Адрамантуюць дах, фасады. Праектная дакументацыя прадугледжвае работы па ўнутраным аздабленні памяшканняў і падлог тамбураў, калідораў, вестыбюляў, лесвічных клетак, кухняў, гаспадарча-бытавых памяшканняў, камор, калясачных, кабінетаў адміністрацыі, санвузлоў жылых пакояў, памяшканняў уборачнага інвентара, санвузлоў і душавых арэнднага памяшкання.
Дадаткова прадугледжаны работы па замене ўнутраных дзвярных блокаў у калідорах, на лесвічных клетках, кладоўках, уваходаў у кухні, пакоі ўборачнага інвентара.
Шырокія працы чакаюць сістэму ацяплення – сярод іншага, яе зробяць менш шумнай. Таксама заменяць трубаправоды і каналізацыю, адрамантуюць Электраабсталяванне і ўзмоцняць пажарную бяспеку.
Чытайце таксама: У інтэрнаце на Дамброўскага затапіла кватэру — «Гродна Плюс» абвінаваціла жыхара



