У Гродне стаіць спякота да +31℃, у сувязі з гэтым валанцёры пункта часовага ўтрымання бяздомных жывёл пры САГ просяць гараджан дапамагчы. У валанцёраў няма сталага доступу да праточнай вады, з-за гэтага хутчэй распаўсюджваецца інфекцыя. Таксама шчанюкам і старым сабакам патрэбна ежа.

Валанцёры просяць дапамагчы з папяровымі ручнікамі. У валанцёраў няма пастаяннага доступу да праточнай вады, таму ручнікі – адзіны спосаб праводзіць своечасовую ўборку і прадухіляць распаўсюджванне інфекцыі.

Валанцёры дадаюць, што ручнікі можна заказаць праз Wildberries і аформіць дастаўку па адрасе Белыя Росы, 65.

Таксама валанцёры асабліва хвалююцца за шчанюкоў і пажылых сабак. Гараджан просяць перадаць любыя мясныя кансервы – корм гэтага віду ў прыярытэце, таму што жывёлам прасцей за ўсё яго разжаваць. Таксама падыдзе мясная каўбаса.

Перадаць прадукты можна па адрасе Дамброўскага, 10.

Чытайце таксама: У Слоніме ўжо год спрабуюць пабудаваць пункт часовага ўтрымання жывёл: жыхары баяцца «усыплялкі»