Вядуцца падрыхтоўчыя і праектныя работы па добраўпарадкаванні эка-сцежкі ў лесапарку Румлёва. У рамках добраўпарадкавання ўсталююць інфармацыйныя шчыты пра гісторыю і спадчыну парка, паставяць лавачкі і альтанку, паведамляюць у Telegram-канале Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Добраўпарадкаванне эка-сцежкі ў лесапарку вядуць у рамках конкурса грамадскіх ініцыятыў. Ідэю стварэння зоны адпачынку ў Румлёва прапанавалі самі гараджане зімой 2026 года – канцэпцыя перамагла ў конкурсе і атрымала фінансаванне.
Завяршыць работы плануюць да канца 2026 года.
Чытайце таксама: У Румлёўскім лесапарку знайшлі атрыбуты ведзьмы


