Юрый Караеў пацвердзіў, што ў сельскай гаспадарцы “дэфіцыт працоўнай сілы”, таму рэгіён “гатовы прыняць” працоўных мігрантаў з Узбекістана. Аб гэтым кіраўнік Гродзенскага аблвыканкама заявіў пасля сустрэчы з дэлегацыяй Самаркандзкай вобласці.
“Не сакрэт, што ў нас дэфіцыт рабочай сілы ў вёсцы, а ў іх дэфіцыт працы. І таму я прапанаваў, што невялікая колькасць працавітых, [людзей], якія не п’юць і імкнуцца зарабіць, мы гатовы прыняць, каб яны ў нас папрацавалі. Мы не збіраемся перагружаць вобласць і насельніцтва мігрантамі ні ў якім разе. У нас у краіне гэты працэс кантралюецца больш жорстка, чым дзе-небудзь», – адзначыў Юрый Караеў.
Адпаведную прапанову Караеў ужо агучыў прадстаўнікам дэлегацыі з Узбекістана.
Праблемай недахопу кадраў у аграсферы Караеў заклапаціўся яшчэ вясной 2026. Тады ж ён і прызнаў, што беларускі бок зацікаўлены ў супрацоўніках з усходніх краін, таму што тыя “традыцыйна не вельмі любяць алкаголь, старанна выходзяць на працу”.
Тады Караеў таксама дадаваў, што шмат хто з замежнікаў пакідае сабе толькі невялікую частку заробленых грошай. Астатнюю суму адпраўляюць сваякам.
«Мы гэтым карыстаемся, але ўвесь свет гэтым карыстаецца, і мы карыстаемся гэтым вельмі сумленна, годна, не вылучаем іх у зарплаце», – сцвярджаў чыноўнік.
Чытайце таксама: Гродзенцы месяцамі не могуць знайсці працу. HR патлумачыла, у чым справа


