Святлафоры паставяць на ўчастках, дзе назапашваецца шмат аўто, асабліва ў выхадныя дні. Замест звычайных пешаходных пераходаў зробяць прыўзнятыя, што павысіць іх бяспеку, мяркуе гродзенская ДАІ.
Дзе з’явяцца святлафоры?
У планах ведамства ўладкаваць святлафорамі ўезд Гродна ў раёне вуліцы Белуша. З-за блізкасці рынку на гэтым участку назапашваецца шмат транспарту, асабліва ў выхадныя. Праект ужо распрацавалі – у ДАІ спадзяюцца, што ён палепшыць прапускную здольнасць скрыжавання.
Чым прыўзнятыя пераходы адрозніваюцца ад звычайных?
Устанаўліваць прыўзнятыя пераходы ў Гродне будуць замест традыцыйных штучных няроўнасцей. Дзе менавіта з’явяцца першыя прыўзнятыя пераходы, у ДАІ пакуль не паведамілі.
Ад звычайнага прыўзняты пераход адрозніваюць спецыяльныя заезды па баках зебры. Кіроўцу даводзіцца загадзя зніжаць хуткасць, што змяншае рызыку аварыі. Таксама ў некаторых крыніцах адзначаецца, што прыўзнятыя пераходы паляпшаюць счапленне шыны з асфальтам.
Што яшчэ хочуць абсталяваць на дарогах Гродна?
Таксама ДАІ разглядае пытанне ўстаноўкі дадатковых стрэлак у раёне “Белых Рос”. Цяпер там ідзе актыўная забудова — павялічваюцца заторы, таму трэба шукаць рашэнні, каб разгрузіць дарогі раніцай і ўвечары.
Чытайце таксама: Гродзенцы папрасілі абсталяваць пешаходны пераход на небяспечным участку — у ДАІ адмовілі




