Уладкаванне парка ў Скідзелі стала магчымым пасля таго, як праект выйграў конкурс грамадзянскіх ініцыятыў. Зялёная зона ў горадзе ўжо ёсць – жыхары ж прасілі дадаць туды лакацый. Цяпер у парку з’явяцца спартыўная і дзіцячая пляцоўкі, лаўка, якая свеціцца і сістэма відэаназірання.
Цяпер закупляюць неабходнае абсталяванне, пасля яго ўстановяць. Плануецца, што ўжо ў 2026 годзе парк будзе гатовы.
Што новага з’явіцца ў вобласці, дзякуючы конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў?
У Гродзенскай вобласці завяршаюць рэалізацыю праектаў грамадзянскіх ініцыятыў, якія выйгралі конкурс у 2026 годзе. На рэалізацыю накіравана амаль 500 тыс. руб. з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў, таксама задзейнічана больш за дзве тысячы гараджан.
У аграгарадку Суботнікі Іўеўскага раёна з’явіцца музычная пляцоўка, на Янаўскім вадасховішчы ўладкуюць зоны адпачынку, у Шчучыне зробяць пляцоўку для выгулу сабак, а ў гродзенскім лесапарку Румлёва — экатрапу.
У Навагрудку на Замкавай гары зробяць турыстычную лакацыю, у Міры з’явіцца спортпляцоўка, аграгарадок Азёры папоўніцца лакацыяй для адпачынку.
Паркі і скверы абсталююць у аграгарадках Круцілавічы, Вялікія Эйсманты і ў гарадскім пасёлку Краснасельскі.
Чытайце таксама: Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы



