Пенсіянерку з Карэлічаў не задавальняў дрэнна зроблены адвод вады ў адным з двароў пасёлка. На яго яна паскардзілася старшыні Гродзенскага аблвыканкаму Юрыю Караеву, калі той аглядаў двор.

На відэа бачна, што жанчына адводзіць Караева паказаць тое месца, дзе ёсць праблема. Пенсіянерка адзначыла, што горш за ўсё прыходзіцца падчас дажджоў – вада стаіць у двары, не даходзячы да сцёку. Караеў праінспектаваў двор і даручыў чыноўнікам “арганізаваць адвод вады”, паведамляе «Гродно Плюс». 

Невядома, ці звярталася пенсіянерка наконт адводу куды-небудзь раней.

Чыноўнік наведаў Карэлічы напярэдадні Дажынак. Абласное свята пройдзе там 26 верасня.

Чытайце таксама: Караеў зладзіў сабе чэлендж падчас жніва: хоча пасядзець у трактары кожнага раёна Гродзеншчыны