Інспекцыя Дзяржбуднагляду правядзе тэхнічнае расследаванне з-за абвальвання сцяны былога склада на вуліцы Астроўскага. Спецыялісты вывучаць будаўнічую дакументацыю, каб устанавіць прычыну інцыдэнту.
Сцяна былога склада абрынулася 9 верасня падчас планавага дэмантажу. Аскепкі цэглы патрапілі на праезную частку – гэта зафіксавалі камеры відэарэгістратараў аўтамабіляў. Адну з машын пашкодзілі — на месца выклікалі супрацоўнікаў ДАІ. Пасля тыя запэўнілі, што кіроўцу кампенсуюць шкоду.
Сам жа будынак склада пабудавалі ў 1977 годзе. Яго доўгі час не эксплуатавалі. У «Гроднажылбуды» сцвярджаюць, што перад зносам падрыхтавалі ўсю тэхнічную дакументацыю па тэхніцы бяспекі – з ёй азнаёміліся супрацоўнікі, якія дэмантавалі будынак.
Тарэц будынка судакранаўся з пешаходнай дарожкай, таму ўзгаднілі схему абмежавання доступу пешаходаў – паставілі знакі і агароджы.
Акрамя былога склада на вуліцы Астроўскага інспекцыя Дзяржбуднагляду па Гродзенскай вобласці ўзяла пад асаблівы кантроль яшчэ два будынкі.
Да 1 кастрычніка 2026 года там правядуць тэхнічныя мерапрыемствы — правераць, ці ёсць праектная дакументацыя і тэхналагічныя карты па дэмантажы. Таксама пераканаюцца, ці агароджаныя небяспечныя зоны. Калі парушэнні выявяць – выдадуць прадпісанні.
Чытайце таксама: Закінуты дом на Будзённага разабралі на цэглу



