Карыстальніца Threads апублікавала пост, у якім распавяла, што яе знаёмаму нібыта адмовілі ў шпіталізацыі ў БХМД Гродна. Калі ён паўторна звярнуўся ў паліклініку, яму паставілі дыягназ, з якім патрабуецца аперацыя. У бальніцы пракаментавалі тое, што здарылася.
Па інфармацыі «Гродно Плюс», пост дзяўчыны сабраў шмат негатыўных каментароў у дачыненні да лекараў. Знайсці арыгінальны пост Hrodna.life не атрымалася – верагодна, ён выдалены.
Паводле слоў загадчыка аддзялення БХМД Гродна Віталя Гузеня, пацыент паступіў у бальніцу вечарам 6 верасня. Мужчына скардзіўся на боль уверсе жывата і млоснасць. У прыёмным аддзяленні пацыента агледзеў урач-хірург, таксама ўзялі аналізы крыві, мачы, зрабілі УГД брушнай паражніны.
— Па выніках агляду і інтэрпрэтацыі лабараторных дадзеных у аналізах усе паказчыкі былі ў межах нормы. На УГД камянёў у жоўцевай бурбалцы, пратоках або іншых паталогій не было вызначана. Былі дадзены рэкамендацыі пацыенту, было рэкамендавана назіранне ў ўрача паліклінікі. На момант агляду дадзеных вострай хірургічнай паталогіі выяўлена не было, – сказаў Віталь Гузень.
“Гродно Плюс” папярэджвае, што за паклёп прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Невядома, ці пакараюць аўтарку паста за яго.
Чытайце таксама: Гродзенскія медыкі выкарыстоўваюць штучны інтэлект, каб выяўляць анкалагічныя захворванні



