Замежная кампанія перадала не менш за 98 тыс. руб. кіраўніцтву ўстановы культуры ў Гродне. Хабары давалі, каб заключаць дамовы на прыцягненне артыстаў для ўдзелу ў мерапрыемствах, якія арганізоўвала ўстанова. У выніку кампанію аштрафавалі, паведамляе Генпракуратура. 

Вядома, што гендырэктар замежнай кампаніі перадаваў грошы дырэктару і наму адной з устаноў культуры ў Гродне. Гэта рабілася ў інтарэсах замежнай юрыдычнай асобы.

Генпракуратура пачала адміністрацыйны працэс па артыкуле 24.95 КаАП (Незаконнае ўзнагароджанне ад імя або ў інтарэсах юрыдычнай асобы).

Справу разгледзеў эканамічны суд Мінскай вобласці. Кампанію аштрафавалі на суму больш за 19,5 тыс. руб. Пастанова ўжо набыла законную моц.

Назвы замежнай кампаніі і ўстановы культуры Генпракуратура не ўдакладняе.

Чытайце таксама: Экс-чыноўнік з Гродна атрымаў 7,5 года калоніі за хабар