За студзень – травень 2026 экспарт турыстычных паслуг у Гродне перавысіў $3 млн – гэта на 51% больш, чым у мінулым годзе. Адпаведна, прыкладна ў тры разы вырас і сярэдні чэк замежнага турыста, піша Myfin.by.
Больш за 80% турыстаў у Гродне – расіяне. Улічваючы рост турыстычнага патоку, да канца 2026 у горадзе плануюць адкрыць тры гасцініцы на 100 чалавек. Пакуль у Гродне працуе 18 гасцініц, дзевяць хостэлаў і два санаторыі.
Пры гэтым месцаў для пражывання вялікіх турыстычных груп усё роўна не хапае. Госці, якія аддаюць перавагу індывідуальным ці сямейным паездкам, арандуюць жыллё на суткі, таму попыт на кватэры таксама расце. У сезон жыллё даводзіцца браніраваць за месяц.
Чытайце таксама: У Гродне прапануюць экскурсіі па горадзе і вобласці. Куды можна схадзіць да канца лета



