У Threads гродзенка Лізавета апублікавала пост-аб’яву з просьбай забраць кабачкі, таму што іх у жанчыны шмат. Гараджанка аддае гародніну бясплатна, але будзе ўдзячная, калі яе дзяцей пачастуюць шакаладкай.
У Лізаветы назапасілася «чатыры вялікія пакеты» — дзяўчына заклікала гродзенцаў забіраць «колькі трэба».
У каментарах знайшлося некалькі карыстальнікаў, гатовых забраць кабачкі. Заадно яны цікавіліся, якія шакаладкі любяць дзеці. Некаторыя сумавалі, што жывуць у Мінску, іншыя – раілі аднесці гародніну ў заапарк.
Праз шэсць гадзін пасля публікацыі першага паста Лізавета напісала, што «кабачкі на броні! Усе». Але спазнелым напісалі, што кабачкі яшчэ вырастуць.
У сацсетках ужо працяглы час папулярны мем пра раздачу кабачкоў – асабліва летам і восенню, калі ў людзей назапашваецца шмат гародніны. Напрыклад, лічыцца, што калі ніхто не прапанаваў кабачкоў з лецішча – значыць, у чалавека няма сяброў. Ёсць жарты пра тое, як кабачкі аддаюць пад маскіроўкай і з рознымі аргументамі накшталт “Дзеля бога”.
Чытайце таксама: Каля 150 рублёў. Гродзенцы абмеркавалі, колькі ахвяруюць касцёлу за хрышчэнне



