Казімір Чапло нарадзіўся на тэрыторыі сённяшняй Ліды, а ў перыяд Другой сусветнай вайны, будучы салдатам Арміі Краёвай, удзельнічаў у баях у складзе партызанскага атрада ў Навагрудку. Развітанне з ваенным адбылося ў Беластоку ў пятніцу, 31 ліпеня, паведамляе WB24. 

У 1944 годзе Казімір Чапло з пазыўным «Ірыс» удзельнічаў у нападзе на нямецкі малочны і вінакураны завод. Служыў конным разведчыкам.

У мемуарах Чапло ўспамінае, як ваяваў у Радуне і Рудні – быў цяжка паранены ў пазваночнік. Пасля гэтага яго падраздзяленне накіравалі ў Вільню.

Пасля расфарміравання батальёна партызаны былі раззброены НКУС. Ваенных прымушалі ўступіць у рады Польскай народнай арміі. Чапло адмовіўся прынесці прысягу – тады ён быў сасланы ўглыб СССР.

У ссылцы вайсковец працаваў на лесарубцы і лесанарыхтоўцы, а таксама падвяргаўся допытам НКУС. У снежні 1945 Чапло ўдалося вярнуцца ў Польшчу праз Маскву, Смаленск і Брэст.

У Польшчы былы вайсковец скончыў Варшаўскі палітэх. З 1954 года працаваў у беластоцкім праекціровачным бюро.

Развітанне з Казімірам Чапло адбылося ў касцёле Святога Роха ў Беластоку.

Чытайце таксама: Памёр Іван Ядэшка — баскетбаліст з Гродна, аўтар «залатога паса» на Алімпіядзе ў Мюнхене