На Карла Маркса, 7 у Гродне прадаецца аднапакаёўка на амаль 39 “квадратаў”. Яе вокны выходзяць на кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя. Сама ж кватэра знаходзіцца ў гістарычным Доме Аўгусцевіча, збудаваным у раёне 1870 года.
Кватэра прадаецца цалкам мэбляваная, аснашчаная тэхнікай і дэкорам. Памяшканне знаходзіцца на апошнім паверсе трохпавярховага дома. Санвузел – сумешчаны.














Касцёл з акна не толькі відаць, але і чуваць яго звон. Дом рэканструявалі ў 1970 годзе. Кошт – 285 000 рублёў ($102 000). Рыэлтары запэўніваюць, што ў кватэры высокая інвестыцыйная каштоўнасць.
Дом Аўгусцевіча ўзвялі ў 1870 годзе ў стылі эклектыкі. Гэты двухпавярховы каменны будынак першапачаткова будаваўся як прыбытковы дом з гандлёвымі шэрагамі на першым паверсе. Фасад дома адрозніваецца строгай, але выразнай архітэктурай, уласцівай эклектычным забудовам купецкага Гродна.
Чытайце таксама: Кошт здымных кватэр у Гродне дасягае $1000. Гараджане здзіўлены



