На 101 км трасы М6 «Мінск-Гродна-Брузгі» ў вёсцы Астраўцы Іўеўскага раёна ў зоне жылой забудовы вымераюць узровень шуму. Правераць, як аўтамабілі шумяць і ў начны, і дзённы час.

За аснову возьмуць ДАСТ 23337-2014 “Шум. Метады вымярэння шуму на тэрыторыі жылой забудовы і ў памяшканнях жылых і грамадскіх будынкаў”. Пасля гэтага выдадуць тэхнічную справаздачу.

Выканаўцу шукае “Гроднааўтадар”. Работы правядуць у ліпені-жніўні.

Чытайце таксама: У вёсцы пад Лідай з’явіцца гасцініца з нумарам люкс