Сетка будаўнічых гіпермаркетаў «Билд» выходзіць на гродзенскі рынак. Першую краму будуюць у Грандзічах — яе размесцяць у будучым гандлёвым цэнтры, які ўзводзяць па вуліцы Асфальтнай.

«Билд» спецыялізуецца на продажы будаўнічых матэрыялаў, а таксама тавараў для дома, канцтавараў і бытавой хіміі. Філіялы сеткі працуюць ужо ў Мінску, Гомелі і Магілёве. Ёсць «Билд» і ў гарадах Гродзенскай вобласці – крамы адкрыты ў Лідзе, Слоніме і Ваўкавыску.

Калі дакладна “Билд” пачне працу ў Гродне – пакуль невядома. Але, згодна з будаўнічым пашпартам будучага гандлёвага цэнтра, работы павінны завяршыць да 31 снежня 2026 года.

Плануецца, што ГЦ на Асфальтнай стане адным з самых вялікіх у горадзе – яго плошча складзе каля 12 тыс. м. кв. Апроч крам у моле размесцяць офісы, буцікі і кафэ.

Чытайце таксама: Сеткавыя ўстановы ў Гродне пашыраюцца — адразу два адкрыцці за выхадныя