За што мы плацім арганізатарам тураў, калі можна самім стварыць маршрут у ChatGPT? І чым сучасныя арганізатары адпачынку адрозніваюцца ад класічных турфірм, якія гадамі прадавалі нам all inclusive і пяшчаныя пляжы Турцыі? Напярэдадні летняга сезона Hrodna.life разабраўся ў актуальных трэндах падарожжаў. Аказваецца, арганізатары паездак сёння нават не называюць сябе словам “турфірма”. А ўмоўныя экскурсіі – гэта толькі малая частка таго, што яны робяць.

Разам з класічнымі тураператарамі кліенту сёння даступныя паслугі ад DMC – Destination Management Company. Цікава, што ў гэтага паняцця нават няма аналага ў беларускай мове. Яно азначае экспертную кампанію, якая забяспечвае планаванне і арганізацыю паездак або мерапрыемстваў у нейкім рэгіёне. “Фішка” DMC – у іх лакальнай экспертнасці, мясцовых сувязях і ведах. Па сутнасці, гэта мясцовыя спецыялісты, якія бяруць на сябе ўвесь працэс падарожжа – ад браніравання жылля і транспарту да арганізацыі ўнікальных экскурсій і мерапрыемстваў.

Звычайны тураператар прадае гатовыя пакеты, а DMC арыентавана на індывідуальныя патрэбы кліента і добра ведае канкрэтныя лакацыі, маючы на месцы “інсайдараў”.

Прыклад такой кампаніі з беларускімі каранямі – MY PORTUGAL MOMENTS. Яе спецыялісты гарантуюць, што паездка ў Партугалію і ўсе актыўнасці там будуць настроены індывідуальна пад вас.

Ці варта ісці да арганізатараў падарожжаў, калі здаецца, што ўсё ёсць у інтэрнэце?

У арганізацыі паездкі ёсць простыя рэчы, якія лёгка зрабіць самому. Купіць білет на самалёт, забраніраваць гатэль — гэта дастаткова проста. Асабліва, калі вы падарожнічаеце ўнутры Еўропы. Там няма пытанняў з візамі, няма складанай лагістыкі. У многіх выпадках і пра валюту думаць не трэба.

Для некаторых людзей такое планаванне – гэта задавальненне. А хтосьці траціць на яго шмат часу і сіл. Калі вы папросту не хочаце гэтым займацца, прасцей даручыць арганізацыйную частку прафесіяналам.

ШІ сапраўды можа быць добрым памочнікам пры планаванні падарожжаў. Нейрасеткі многае могуць падказаць. Але трэба разумець, што яны даюць асераднёны і максімальна распаўсюджаны варыянт. Бо ўмоўны ChatGPT дае тое, што знаходзіць часцей за ўсё ў інтэрнэце. Такі ж адказ атрымалі тысячы іншых падарожнікаў. У выніку вы будзеце перасякацца з імі на адных і тых жа маршрутах і таптацца там.

Для індывідуальна падабранага адпачынку прыйдзецца шукаць варыянты самому альбо перадаць адказнасць спецыялістам.

Спецыялізаваная фірма, якая арганізуе паездкі, у сваю чаргу, можа быць нацэлена на масавага або індывідуальнага турыста. У Еўропе паслуга падбору індывідуальнага адпачынку становіцца ўсё больш распаўсюджанай. Напрыклад, вы даўно марылі правесці тыдзень на беразе Атлантычнага акіяна. Вы можаце распавесці арганізатарам пра адпачынак сваёй мары і яны складуць для вас кастамізаваную праграму адпачынку ў Партугаліі.

Такія спецыялісты па індывідуальным адпачынку спытаюць і падумаюць пра ўсё: працягласць паездкі, месцы, колькасць людзей, бюджэт, вашы хобі і захапленні. А потым прапануюць варыянты пад ключ. І вам не трэба будзе ўжо ні аб чым хвалявацца.

Бо галоўнае ўменне спецыяліста па турызме і падарожжах – задаваць пытанні. І рабіць гэта так, каб выцягнуць з чалавека патрэбы і падабраць пад іх ідэальныя актыўнасці, пражыванне, маршруты. Часта чалавек сам не задумваецца, што яму трэба, пакуль спецыяліст яго не спытае.

Чытайце таксама: Як арганізаваць карпаратыў у 2026 годзе?

Што даступна трэвел-эксперту, але недаступна звычайнаму чалавеку?

У папулярных турыстычных кірунках існуюць лакацыі або паслугі, якія складана знайсці без глыбокага ведання месца. Ці яны наогул не прадаюцца ў вольным доступе.

Просты прыклад з масавага турызму — банальныя чартарныя рэйсы. Часта немагчыма купіць білет на чартар, акрамя як у агенцтва. Таму што тураператары склаліся і паставілі на гэты чартар — лагічна, што яны хочуць яго прадаваць.

А калі казаць пра індывідуальную паездку пад ключ, пра тое самае destination management, то ўсё значна цікавей. Такія трэвел-эксперты могуць знайсці рэдкую лакацыю ці актыўнасць, пра якую ведаюць толькі мясцовыя і куды ў масавага турыста амаль няма шанцаў патрапіць. Гэта значыць, па сутнасці эксклюзіў. Звычайная турфірма такога не прапануе.

Чым вылучаюцца арганізатары індывідуальных тураў?

Перш чым прапаноўваць нейкія кірункі, DMC старанна ўсё вывучаюць самі. А найбольш прафесійныя арганізатары, такія як MY PORTUGAL MOMENTS, заўсёды маюць каманду на месцах. Гэта трэба і для вырашэння нечакана ўзніклых пытанняў, і для прадухілення форс-мажораў, і для таго, каб кліенту не даводзілася самому разбірацца ў тонкасцях мясцовага менталітэту. Напрыклад, традыцыйна лічыцца, што на поўдні Еўропы ўсё робіцца не вельмі адказна і не асабліва хутка. Каб такі “расслаблены” падыход не сапсаваў вам адпачынак, у арганізатараў індывідуальных тураў ёсць надзейныя сувязі на месцы. Іх ніводзін штучны інтэлект не гарантуе.

Але самае галоўнае — пагружэнне ў мясцовае жыццё і аўтэнтычныя ўражанні like a local. Напрыклад, толькі з арганізатарамі індывідуальных паездак вы зможаце на некалькі гадзін выйсці ў акіян з мясцовым рыбаком ці разам з экспертам выбраць прадукты на аўтэнтычным рынку, каб потым самому прыгатаваць з іх мясцовую страву.

Тое, што аб’ядноўвае і класічныя турфірмы, і DMC, якія набіраюць папулярнасць, – гэта бяспека кліента і вырашэнне нечаканых пытанняў. Калі штосьці здараецца, арганізатары паездкі звязваюцца са страхавымі кампаніямі, вырашаюць лагістычныя задачы, шукаюць транспарт. Людзям без вялікага вопыту ў падарожжах ці, наадварот, тым, хто ездзіў шмат і стаміўся ўсё арганізоўваць сам, будзе спакайней ездзіць з трэвел-экспертамі.

З чым яшчэ «нябачным» працуюць арганізатары адпачынку?

Яшчэ да таго, як вы вырашыліся на падарожжа, арганізатар распрацаваў некалькі варыянтаў адпачынку, наладзіў сувязі на месцы, прадумаў рэкламу — гэта значыць загадзя добра папрацаваў.

Увесь ваш адпачынак арганізатар вас непрыкметна суправаджае. І чым больш гэтае суправаджэнне нябачнае, тым лепш сваю працу робіць эксперт.

Дарэчы, высветліць пасля вашага вяртання дадому, ці ўсё ў паездцы было добра, гэта таксама важная частка работы спецыялістаў па падарожжах.

Як усё паспець і адпачыць?

Таймінг і планаванне адпачынку — штука індывідуальная. Камусьці трэба проста два тыдні правесці на лежаку, камусьці — смачна есці і піць, камусьці — атрымаць уражанні. У планаванні падарожжа, у тым ліку і ў пытаннях бюджэту, усё залежыць ад таго, якія стаяць мэты.

Калі ваша мэта ў падарожжах — уражанні, то вы можаце заказаць у MY PORTUGAL MOMENTS індывідуальны тур на двух чалавек у Лісабон у модным зараз стылі slow & experiential travel. Гэта значыць — павольных, задумлівых падарожжаў без стамляючай штурханіны ў натоўпе ў самых раскручаных месцах. У гэтым выпадку вы будзеце ўпэўнены, што за вашы грошы атрымаеце максімальна якасны сэрвіс.

MY PORTUGAL MOMENTS — арганізатары кастамных індывідуальных і карпаратыўных паездак у Партугалію. Хочаце атрымліваць ад іх новыя прапановы і карысныя парады па планаванні адпачынку ў Партугаліі? Падпішыцеся ў сацсетках: Instagram, Facebook, TikTok і YouTube.