Звычайны турыст ляціць у Парыж, гадзіну стаіць у чарзе ў Луўр, потым разам з яшчэ дзясяткамі тысяч такіх жа як ён прабіваецца да “Моны Лізы”, каб… мець свае 15 секунд на сэлфі з шэдэўрам. З-за натоўпу на фота добра не будзе бачна ні яго, ні карціны. І ўсё гэта па звычцы называюць “турыстычнымі ўражаннямі”.
Колькі разоў вы вярталіся з адпачынку больш стомленымі, чым былі да яго? Бегатня па славутасцях са спісаў «топ-10 месцаў, якія трэба пабачыць», шматгадзінныя чэргі пад гарачым сонцам і сотні аднолькавых фотаздымкаў у тэлефоне, якія вы больш ніколі не адкрыеце.
Сучасны турызм ператварыўся ў чарговае “дасягальніцтва”: пабачыць знакамітыя месцы, пабываць там, дзе іншыя ўжо пабывалі, атрымаць уражанні, пра якія чулі ад іншых, абавязкова купіць магніцік на халадзільнік, бо без яго быццам бы няма доказаў, што вы сапраўды пападарожнічалі. Так адпачынак ператвараецца ў нешта накшталт чарговага працоўнага дэдлайна або to-do list, дзе трэба ставіць галачкі насупраць кожнага пункта маршруту.
Падарожжы настолькі апапселі, што людзі імкнуцца пазбягаць тыпова “турыстычных” актыўнасцей. Што ж рабіць, калі хочацца падарожнічаць і пры тым зусім не хочацца быць як усе?

Хочацца новага ў падарожжах? Звярніце ўвагу на slow travel!
Побач з мітуснёй класічнага турызму, дзе мэта – пабачыць як мага больш за як мага меншы час, ёсць і іншая філасофія падарожжаў – slow travel (павольны турызм). А побач з ім і яго блізкі сваяк – experiential travel (турызм уражанняў). Яны – сучасная альтэрнатыва павярхоўнаму знаёмству з краінамі. У гэтых падыходах да падарожжаў галоўнае не тое, колькі месцаў вы наведалі, а тое, як вы іх адчулі.
Адным з напрамкаў для slow & experiential travel у апошнія гады стала Партугалія. Дасведчаныя спецыялісты ў арганізацыі менавіта такіх няспешных падарожжаў у гэтую краіну – MY PORTUGAL MOMENTS. Трэвел-эксперты прапаноўваюць індывідуальна складзены адпачынак у Партугаліі на любы густ. З імі ваш адпачынак можа пачацца ўжо на этапе планавання – бо гэтую частку працы зробяць за вас тыя, хто сапраўды глыбока ведае краіну.
Непапсовая філасофія вандровак: што такое slow travel і experiential travel?
Калі класічны турызм прапануе паставіць «галачку» насупраць кожнай папулярнай славутасці, то новыя падыходы заклікаюць цалкам пераасэнсаваць сам працэс.
- Experiential travel (турызм уражанняў) – гэта падыход, дзе замест агляду прыгожых дэкарацый вы выбіраеце глыбокае пагружэнне ў культуру, гісторыю і побыт краіны. Робіцца гэта праз асабісты досвед, атрыманне эмоцый і адчуванне смаку лакальнага жыцця.
- Slow travel (павольны турызм) – падыход, які вучыць нікуды не спяшацца. Навошта спрабаваць за тры дні аб’ехаць усю краіну? Лепш выбірайце адзін рэгіён і вывучаеце яго спакойна, без мітусні і страху спазніцца на чарговую экскурсію.

Адкуль узяліся slow travel і experiential travel?
Абодва паняцці – зусім не новыя. Напрыклад, карані slow travel – у руху slow food, якому ўжо 40 гадоў. Пачалося ўсё ў 1986 годзе ў Італіі, дзе журналіст і актывіст Карла Петрыні разам з групай аднадумцаў арганізаваў пратэст супраць адкрыцця першага McDonald’s у Рыме. А ўжо наўздагон за павольнай ежай пайшлі іншыя падобныя канцэпцыі: slow media, slow fashion, slow cities і іншыя.
Крыху пазней, у канцы 1990-х, амерыканскія эканамісты Джэзэф Пайн і Джэймс Гілмар абвясцілі надыход «эканомікі ўражанняў» (the experience economy). Яе сэнс у тым, што сучасны чалавек зацікаўлены ўжо не столькі ў матэрыяльных рэчах ці стандартных паслугах, але перад усім у незабыўных эмоцыях і новым вопыце. Калі прымяніць такіх падыход да падарожжаў, то акурат і атрымаецца experiential travel.
Людзі з сярэднім і высокім даходам, якіх прывабліваюць такія падыходы, усё часцей адмаўляюцца ад стандартаў масавага турызму. Маўляў, навошта вяртацца з адпачынку “як ва ўсіх”, ды яшчэ і знясіленым, калі можна інвеставаць у якасны рэлакс? Сёння сапраўдную каштоўнасць маюць не гігабайты аднолькавых фотаздымкаў, а тыя моманты, якія закранулі вас асабіста і пакінулі пасля сябе глыбокія ўспаміны.

Антытэзіс масаваму турызму
Як выглядае класічны канвеер масавага турызму? Вы прачынаецеся па будзільніку, наспех снедаеце ў гатэлі і бяжыце да папулярнай славутасці, каб прыйсці раней і прастаяць не тры, а толькі дзве гадзіны ў чарзе разам з сотнямі іншых турыстаў. Дачакаўшыся сваёй чаргі, хутка аглядаеце славутасць, робіце шаблоннае сэлфі і… ужо час абедаць. Незаўважна дзень праходзіць, а вы такі стомлены, што больш нічога не хочаце.
Як выглядае турызм у канцэпцыі slow travel? Вы прачынаецеся без мітусні і ідзяце шукаць сняданак у кавярнях, дзе звычайна ядуць мясцовыя, а персанал можа нават не размаўляць па-англійску. Потым шпацыруеце па старых вулачках, шукаеце нечаканыя фотазоны і праглядаеце мясцовую афішу ў пошуку лакальных непапсовых падзей на вечар. Вы нікуды не спяшаецеся. Вы проста прысутнічаеце ў гэтым моманце.
Менавіта павольны тэмп дазваляе адчуць сапраўдную, «непрычэсаную» для турыстычных буклетаў Партугалію – яе сапраўдныя смакі, акіянічныя пахі і шчырую лакальную гасціннасць. Гэты падыход ідэальна адпавядае каштоўнасцям сучасных вандроўнікаў, якія шануюць аўтэнтычнасць і шукаюць у паездках не проста прыгожую малюнак для сацыяльных сетак, а асабісты досвед.

Яшчэ да пандэміі каронавіруса буйныя выданні накшталт National Geographic ці New York Times публікавалі артыкулы ў стылі “Каб зменшыць стрэс ад падарожжаў, плануйце менш”, дзе заклікалі да большай спантаннасці ў адпачынку. А ў апошнія гады яны ўсё часцей пішуць пра ўсвядомленыя паездкі і заклікаюць выбіраць менш, каб адчуць больш. Бо калі звычайныя падарожжы скіраваны на тое, што і як шмат вы робіце, павольныя падарожжы падкрэсліваюць, як вы гэта робіце.
Ідэальны сцэнарый у Лісабоне: калекцыянаваць моманты і не спяшацца
Як на практыцы сумясціць slow travel і experiential travel? Давайце паглядзім, як можа выглядаць ваш ідэальны дзень у Лісабоне і ваколіцах, калі вы адмовіцеся ад стандартных турыстычных шаблонаў. Скарыстаемся ў тым ліку прапановамі ад MY PORTUGAL MOMENTS.

- Раніца без будзільніка: Замест сняданку ў шумным гатэлі, дзе трэба пільнаваць чаргу па каву, вы накіроўваецеся ў невялікую сямейную пастэларыю (кавярню). Тут збіраюцца мясцовыя жыхары, а гаспадар шмат гадоў сам выпякае знакамітыя хрусткія паштейшы. Вы няспешна п’яце каву і назіраеце, як горад пачынае свой дзень.
- Дзень унікальнага досведу: Замест таго, каб стаяць у чэргах да папулярных помнікаў, вы выпраўляецеся на майстар-клас па размалёўцы традыцыйнай кафлі азулежу. У аўтэнтычнай майстэрні пад кіраўніцтвам мясцовага майстра вы ўласнымі рукамі ствараеце кавалачак гісторыі, які забярэце з сабой. Альбо ідзеце на кастамізаваны гастранамічны шпацыр, які пачынаецца на мясцовым рынку і адкрывае для вас сакрэты партугальскай кухні.
- Заход сонца на хвалях: Вечар вы сустракаеце не на перапоўненай турыстамі агляднай пляцоўцы, а на борце прыватнай яхты. Вы праважаеце сонца з келіхам партугальскага віна, гледзячы на тое, як Лісабон афарбоўваецца ў залатыя колеры.
Самастойна знайсці такія схаваныя месцы на звычайных сайтах браніравання ці дамовіцца з мясцовымі жыхарамі практычна немагчыма. Гэта будзе патрабаваць ад вас звыш вялікіх накладаў часу і сіл, ведання мовы і мясцовых асаблівасцей. Менавіта для гэтага патрэбна дапамога экспертаў, якія жывуць краінай.
Выдатны прыклад рэалізацыі такога падыходу да падарожжаў – брэнд MY PORTUGAL MOMENTS. Каманда сабрала шырокі каталог актыўнасцяў і ўнікальных тураў для кожнага рэгіёна Партугаліі. Каб натхніцца і паглядзець, як можна перафарматаваць свой адпачынак у духу slow & experiential travel, дастаткова вывучыць прыклад старонкі Лісабона – тут сабраны гатовыя праграмы і ідэі, якія дапамогуць вам убачыць краіну знутры, а не праз акно экскурсійнага аўтобуса.

Як запланаваць свой адпачынак з MY PORTUGAL MOMENTS
Галоўны сакрэт сапраўднага slow travel – гэта поўная персаналізацыя. Каманда MY PORTUGAL MOMENTS робіць стаўку менавіта на індывідуальны падыход да кожнага кліента. Гэта прынцыпова не масавы прадукт. Для стваральнікаў сэрвісу важна, каб госці атрымалі асалоду ад кожнай хвіліны працы — пачынаючы ад першай камунікацыі і заканчваючы паслугамі, якія яны абяруць.
Хуткі адказ на паўднёвую маруднасць
На поўдні Еўропы арганізацыйныя пытанні часта вырашаюцца не вельмі хутка і далёка не заўсёды прафесійна. Гэта можа стаць непрыемным сюрпрызам, асабліва калі вы звыклі шанаваць свой час і чакаеце якаснага сэрвісу. Але дзякуючы таму, што ў MY PORTUGAL MOMENTS працуе міжнародная каманда, кліенты атрымліваюць спалучэнне лакальнай экспертызы і звыклага еўрапейскага ўзроўню аператыўнасці.

Кастамізацыя без межаў
Кліенты могуць атрымаць альбо гатовыя эксклюзіўныя прапановы і праграмы, альбо цалкам кастамізаваныя пад іх асабістыя пажаданні варыянты. Арганізацыя складанага кастамізаванага адпачынку ў Партугаліі – адна з галоўных фішак MY PORTUGAL MOMENTS.
Вы можаце спланаваць як кароткі city break на 2-3 дні, так і доўгае падарожжа на некалькі тыдняў. Можаце паехаць у Партугалію парай, а можаце вялікай кампаніяй сяброў. Можаце пакінуць на трэвэл-экспертаў толькі арганізацыю забаваў на месцы, а можаце цалкам аддаць у іх рукі і транспарт, і пражыванне.
Больш за тое, такі персаналізаваны падыход даступны не толькі для індывідуальных падарожнікаў, але і для бізнесу. Калі вам неабходна якасная падрыхтоўка прыватных ці карпаратыўных мерапрыемстваў, каманда распрацуе ваш івэнт у Партугаліі цалкам «пад ключ», гарантуючы поўны спакой на кожным этапе арганізацыі.
Што важна ведаць: для якаснай арганізацыі падарожжа ў пікавыя месяцы (у Партугаліі гэта травень–верасень) варта пачаць браніраванне за 4-6 месяцаў. Здаецца, гэта істотнае апярэджанне, але гатэлі і мерапрыемствы, якія вас цікавяць, у летнія месяцы разыходзяцца вельмі хутка.
Інвестыцыі ў момант і этычныя падарожжы
Стужка сацыяльных сетак з аднолькавымі турыстычнымі фотаздымкамі хутка забываецца. А вось эмоцыі ад сустрэчы з аўтэнтычнай культурай краіны застаюцца з вамі. Падарожжа ў стылі slow travel – гэта не проста адпачынак, гэта спосаб перастаць бясконца штосьці даганяць, магчымасць аднавіць унутраны рэсурс і пабачыць краіну так, як яе не пабачаць большасць турыстаў.
А яшчэ такія падарожжы звычайна больш экалагічныя і этычныя, бо вы падтрымліваеце лакальныя бізнесы, а не вялікія карпарацыі, і не злоўжываеце транспартам. Павольныя пераезды – аўтамабілем, цягніком, на ровары, пешшу ці на байдарцы – сёння больш модныя за авіяпералёты, у тым ліку з-за неэкалагічнасці апошніх.

Дзе знайсці MY PORTUGAL MOMENTS
Каб убачыць, як выглядае сапраўдная Партугалія, і адчуць яе атмасферу яшчэ да пачатку вандроўкі, зазірніце на YouTube-канал My Portugal Moments. Таксама рэгулярна абнаўляецца блог з каштоўнымі парадамі, чым заняцца ў Партугаліі.
Каб заўсёды мець пад рукой свежыя ідэі для актыўнасцяў у гэтай краіне, падпішыцеся на сацыяльныя сеткі:
- Instagram: instagram.com/myportugalmoments
- Facebook: facebook.com/myportugalmoments
- TikTok: tiktok.com/@myportugalmoments



