У цэнтры Гродна з канца лістапада пачала працу чабурэчная. Уладальнікі не сталі вынаходзіць кола і назвалі ўстанову гэтак жа. Гэта адзінае сёння месца ў горадзе, дзе асноўнай стравай з’яўляюцца чабурэкі.

Адна з уладальніц кафэ ў савецкія гады працавала ў вядомай гродзенскай чабурэчнай на Ажэшкі. Таму пасля закрыцця апошняй яна планавала адкрыць сваю падобную закусачную. Чабурэчную адкрылі на Віленскай у тым месцы, дзе яшчэ нядаўна былі бар “Lemon” і кафэ “Какоша”, а да іх – “Калабкі” і бар “Віленскі”. Над інтэр’ерам новай установы працавала дызайнерка Ірына Варкулевіч. Чабурэчная разлічана на 20 пасадачных месцаў, але ежу можна і забраць з сабой.

“Гродзенцы заўсёды любілі чабурэкі і такое месца павінна быць у цэнтры нашага горада. Успомніце колькі было засмучаных гараджан, калі зачынялася адзіная чабурэчная ў Гродне. Таму такую ​​закусачную трэба было адраджаць. Мы паспрабавалі і зараз стараемся рабіць якасны і ўсімі любімы прадукт”, – распавядае адна з уладальніц кафэ Кацярына.

Гатуюць на месцы, без замарозкі

Ва ўстанове кожны чабурэк гатуюць на замову. На яго падрыхтоўку сыходзіць каля 6 хвілін. Пакуль у меню два віды чабурэкаў: з мясам і сырам. Ёсць яшчэ булён і кампот, салаты, магчыма ў будучыні з’явяцца пельмені.

чебуречная виленская гродно

чебуречная виленская гродно

чебуречная виленская гродно

чебуречная виленская гродно 04

“У нас усё з натуральных і свежых прадуктаў, ніякіх замарозак. Мы паспрабавалі ўзнавіць хатнюю кухню. Мы за якасны прадукт. Ведаеце, многія рэстаратары сёння баяцца паху чабурэка, а мы – не”, – дадалі ўладальнікі.

Чабурэчная пакуль працуе ў тэставым рэжыме. Афіцыйнае адкрыццё запланавана на сярэдзіну снежня.

чебуречная Гродно Виленская
чебуречная Гродно Виленская

Денис Мисюля
Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]