Грамадзянка Расіі жыла ў Беларусі некалькі гадоў і мела від на жыхарства. Яна здзейсніла адміністрацыйнае правапарушэнне. Таму ў Беларусі вынеслі пастанову аб яе высылцы з краіны на тры гады.
Але ехаць ёй не было куды. У Беларусі заставаліся сям’я, праца, дзеці, у працэсе было набыццё жылля.
Адвакатка, да якой яна звярнулася, склала неабходныя дакументы і сабрала доказы мэтазгоднасці яе знаходжання ў Беларусі. Дапамаглі дадзеныя аб яе сямейным становішчы, доглядзе дзіцяці да трох гадоў, характарыстыкі па месцы жыхарства і працы. А таксама — дадзеныя аб устаноўленым парушэнні парадку высылкі. Суд у выніку адмяніў пастанову аб высылцы.
Пра гэта адвакатка распавяла ў сваіх сацсетках. Яна нагадвае: рашэнне аб высылцы падлягае адмене, калі:
- устаноўлены абставіны, якія сведчаць аб незаконным або неабгрунтаваным рашэнні аб высылцы, або
- не выкананы парадак высылкі, усталяваны заканадаўствам.
Чытайце таксама: “Хачу ў Беларусію”. Расіяне едуць да нас, але радыя ім не ўсе – экспэрты тлумачаць чаму



