Жыхар Ваўкавыскага раёна 10 гадоў карыстаўся несапраўднымі вадзіцельскімі правамі. Падман выявіўся, калі мужчына прыйшоў у ДАІ, каб падоўжыць іх. Супрацоўнікі выявілі, што дакумент фальшывы, паведамляе ТРК «Гродно». 

У 2016 годзе жыхар Ваўкавыскага раёна не змог здаць іспыт на кіроўцу – і купіў у інтэрнэце падробленыя правы катэгорыі В. Увесь гэты час імі карыстаўся “без праблем” – відаць, ездзіў без аварый і не трапляў у ДТЗ. Калі тэрмін дзеяння фальшывага дакумента скончыўся, ён вырашыў абмяняць правы ў ДАІ, але ўжо на сапраўдныя. Там супрацоўнікі выявілі, што дакумент фальшывы.

Мужчыну прызналі вінаватым у выкарыстанні заведама фальшывага афіцыйнага дакумента і абавязалі выплаціць штраф у памеры 70 базавых велічынь (3150 руб.).

Чытайце таксама: Супрацоўніка дзяржустановы са Слуцку пакаралі за ігнараванне беларускай мовы