Член літоўскага Сейма заклікаў урад краіны поўнасцю забараніць аўтобусныя зносіны з Беларуссю і Расіяй. У Латвіі падобнае рашэнне ўжо разглядаецца ўрадам, піша Delfi. 

Калі забарона набудзе моц, з 2027 года рэгулярныя і нерэгулярныя аўтобусныя рэйсы з Беларусі не змогуць уязджаць у Латвію. Гэтыя змены закрануць і транзітныя перавозкі.

Член літоўскага сейма Арвідас Анушаўскас заклікаў урад сваёй краіны зрабіць такім чынам. Паводле яго слоў, абмежаванняў пакуль недастаткова – пасажыры з Расіі і Беларусі ўсё роўна могуць дабірацца праз іншыя краіны Балтыі.

Таму Анушаўскас прапанаваў разам з Латвіяй і Эстоніяй “ініцыяваць агульнае рашэнне краін Балтыі”: выпрацаваць агульную палітыку ў дачыненні да пасажырскіх перавозак у Беларусь.

Пакуль жа аўтобусы з Беларусі ў Літву могуць ездзіць у тым выпадку, калі ў іх ёсць дазволы на рэгулярныя пасажырскія перавозкі.

Чытайце таксама: Праз беларускую мяжу спрабавалі правезці жанчыну ў надзьмутым матрацы