З 4 па 5 верасня ў Гродне часткова забароняць рух і стаянку аўто з-за гарадскіх мерапрыемстваў. Аб абмежаваннях для транспарту паведамляе Гродзенскі гарвыканкам. 

Участкі, дзе перакрыюць рух

З 17:00 4 верасня да 24:00 5 верасня:

  • вуліца Дзяржынскага (ад вул. Сацыялістычнай да вул. 17 Верасня)
  • вуліца Сацыялістычная (ад вул. Ажэшкі да вул. Карбышава)
  • вуліца Ажэшкі (ад вул. Савецкай да вул. Леніна)
  • плошча Антонія Тызенгаўза
  • вуліца Мітрапаліта Філарэта (ад пл. Тызенгаўза да вул. Міцкевіча)

5 верасня з 06:00 да 24:00:

  • вуліца 1 Мая (ад вул. Дзяржынскага да вул. Акадэмічнай)
  • вуліцы Акадэмічная, Тэлеграфная, Гараднічанская, Стэфана Баторыя, Кастрычніцкая і Замкавая
  • вуліца Карбышава (ад вул. Гараднічанскай да вул. Міхася Васілька)
  • вуліца Сацыялістычная (ад вул. Карбышава да вул. Кірава)
  • вуліца Калючынская (ад вул. Кірава да вул. Карла Маркса)
  • вуліца Кірава (ад вул. Сацыялістычнай да вул. Калючынскай)
  • вуліца Карла Маркса (ад вул. Стэфана Баторыя да вул. Сацыялістычнай)

5 верасня з 18:00 да 24:00:

  • вуліцы Давыда Гарадзенскага і Вялікая Траецкая
  • вуліца Віленская, завулак Віленскі
  • вуліца Максіма Горкага (ад зав. Віленскага да вул. Астроўскага)

Участкі, дзе забароняць стаянкі:

5 верасня з 00:00 да 24:00:

  • плошча Антонія Тызенгаўза
  • вуліцы Стэфана Баторыя, Кастрычніцкая, 1 Мая і Віленская
  • вуліца Мітрапаліта Філарэта (уключаючы ўчастак ад пл. Тызенгаўза да вул. Міцкевіча)
  • вуліца Дзяржынскага (ад вул. Сацыялістычнай да вул. 17 Верасня)
  • вуліца Калючынская (ад вул. Кірава да вул. Карла Маркса)
  • вуліца Ажэшкі (ад вул. Савецкай да вул. Леніна, а таксама на дваровай тэрыторыі за жылымі дамамі № 2, 8а, 14).

Чытайце таксама: На Дні горада ў Гродне выступіць расійскі артыст, які трапіў пад санкцыі Украіны