У ЗАГСе Ленінскага раёна Гродна пара маладых аформіла шлюб, стоячы на ​​ручніку – гэта даўняя беларуская традыцыя. Супрацоўнікі ЗАГСа падтрымалі маладых, а каментатары – не.

«Сёння ў аддзеле загса мы сталі сведкамі прыгожай беларускай традыцыі — вяселля з нацыянальным каларатым. Ручнікі, кветкі, шчырыя словы і песні — усё як у нашых продкаў», — напісалі ў Instagram ЗАГСу. 

Хлопец быў у вышыванцы і пінжаку, а дзяўчына надзела ўпрыгожванне з арнаментам, пояс і вянок.

У канцы паста супрацоўнікі пажадалі маладым, каб іх сям’я была моцнай, згуртаванай і вечнай як “беларускія легенды”.

Публікацыя, у параўнанні з папярэднімі, набрала шмат каментароў і рэпостаў. Карыстальнікі вырашылі выказаць сваё меркаванне аб незвычайнай, на іх погляд, цырымоніі.

«На густ і колер таварышаў няма… Па мне гэта выглядае тэатральна, а супрацоўніца ЗАГСа, сапраўды апранутая вельмі прыгожа і адэкватна», – піша vikalipen. 

«Як сумна ўсё выглядае», – лічыць lucciabrit. 

«Дык, мусіць, яны хворыя? Але, хай жывуць, можа што палучыцца?» — выказваецца ludka.sergeevna. 

Зрэшты, сярод каментароў было і шмат станоўчых: маладым жадалі шчасця і адзначалі, як прыгожа выглядае роспіс з нацыянальнымі матывамі.

«Якая прыгожая пара, вам вельмі пасуе такі стыль. Радасна, што людзі ўсё ж такі жэняцца і выходзяць замуж», — піша lenadenartyan. 

«Як важна і прыгожа захоўваць вытокі! Выдатны прыклад, як сучаснае каханне злучаецца з гісторыяй народа. Няхай традыцыі продкаў засцерагаюць ваш дом, а любоў будзе чыстай, моцнай і бясконцай», — жадае ludmila_ilinichna. 

«Выглядае стыльна, цікава, вельмі файна!!» — адзначае zekovanina. 

«Прыгожа надзвычай! Шчасця маладым», — дадае irinkatrin3773. 

Чытайце таксама: Беларуска разбіла любімы кубак мужа — у сацсетках дапамаглі знайсці копію