Трохпакаёвую кватэру плошчай 68 кв. м. прадаюць у Гродне. Яна належыць Ігару Аляксандравічу Лобану – былому следчаму, які звольніўся падчас пратэстаў 2020-га года і стаяў ля вытокаў BYPOL.

Кватэра знаходзіцца на Індурскай шашы. Яна пад арыштам. У кватэры зарэгістравана пяць чалавек, два з якіх непаўналетнія. Ёсць забарона здзяйснення рэгістрацыйных дзеянняў.

Пачатковы кошт маёмасці – 190 000 рублёў. Таргі пачнуцца 8 жніўня.

Квартира Игоря Лобана. Фото: e-auction.by
Кватэра Ігара Лобана. Фота: e-auction.by

Ігару Аляксандравічу Лобану завочна прызначылі 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф 200 000 рублёў паводле ч.3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 357 (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), ч. 1, 2 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса.

Чытайце таксама: Яшчэ адзін. Telegram-канал BYPOL прызналі экстрэмісцкім