Няшчасны выпадак здарыўся днём 9 ліпеня ў мікрараёне Зарыца. Супрацоўнікі прыватнай будаўнічай фірмы пракладалі каналізацыйныя сеткі – 41-гадовага кіраўніка кампаніі засыпала зямлёй. Ён атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.

Па папярэдніх дадзеных прычынай трагедыі стаў абвал грунту. У гэты момант дырэктар знаходзіўся ў траншэі – атрыманыя ад пяску траўмы аказаліся смяротнымі.

Пасля здарэння на месца прыбыла следча-аператыўная група. Следчыя і спецыялісты камітэта судэкспертызы правялі агляд, апыталі відавочцаў і зафіксавалі следавую карціну. Дакументы па пытаннях аховы працы і тэхнікі канфіскавалі.

Цяпер Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта будзе ўстанаўліваць абставіны трагедыі. Асаблівую ўвагу плануюць удзяліць прычынам і ўмовам, з-за якіх 41-гадовы дырэктар фірмы загінуў.

Чытайце таксама: Пад Гроднам некалькі сутак шукалі пенсіянера – мужчына знайшоўся