Супрацоўнік аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Карэліцкага раёна паскардзіўся ў пракуратуру на свайго начальніка. Кіраўнік не выплаціў адпускныя шасці работнікам на суму амаль 12 тыс. руб., паведамляе пракуратура Гродзенскай вобласці.
Пракурор запатрабаваў ліквідаваць парушэнні працоўнага заканадаўства і выплаціць грошы работнікам. За тое, што кіраўнік своечасова не выплаціў адпускныя, ён атрымаў два адміністрацыйныя артыкулы:
- 24.1 (неналежнае выкананне або неінфармаванне дзяржорганаў аб выкананні іх пісьмовых патрабаванняў і прадпісанняў, цягне штраф да 20 базавых велічынь),
- 10.12 (парушэнне заканадаўства аб працы, цягне штраф да 50 базавых велічынь).
Пасля патрабавання пракурора начальнік выплаціў адпускныя супрацоўнікам.
Чытайце таксама: У Гродне пабудуюць Дом правасуддзя – у тым ліку за кошт штрафаў


