Юлія вырашыла аказваць ветэрынарныя паслугі з выездам на дом і для гэтага аформіла ІП. Цяпер спецыялістка прыязджае да жывёл, якія цяжка пераносяць паездкі ў ветклінікі, а таксама да пажылых гаспадароў. «Гродненская правда» распавядае, як гродзенка запусціла такую паслугу.
Юлія больш за 12 гадоў працавала ў ветклініцы, а пасля, па парадзе сяброўкі, вырашыла аформіць самазанятасць. Дзяўчына размясціла анлайн-аб’явы і амаль адразу знайшла першых заказчыкаў.
Гарадзенка расказвае, што многія гадаванцы, асабліва каты, якія рэдка пакідаюць дом, адчуваюць моцны стрэс падчас перавозкі.
— Апроч уладальнікаў катоў, да мяне часта звяртаюцца пажылыя людзі, якім складана самастойна даставіць жывёлу на прыём. Часам паступаюць звароты наконт лячэння экзатычных жывёл або птушак. Іх лячэннем я не займаюся, таму накіроўваю людзей у клінікі, дзе працуюць такія спецыялісты.
Ветэрынар дадае, што самы лепшы выклік той, які не адбыўся дзякуючы своечасовай прафілактыцы. Гродзенка раіць абследаваць гадаванцаў раз у год, нават калі знешне яны выглядаюць здаровымі, а іх паводзіны не выклікаюць падазрэнняў.
Каб стаць індывідуальным прадпрымальнікам, Юлія скарысталася дзяржаўнай субсідыяй – падтрымку атрымала праз службу занятасці насельніцтва.
Ці шмат у Гродне ветэрынараў, якія выязджаюць дадому?
У горадзе працуе яшчэ некалькі ветклікнік і асобных спецыялістаў, якія выязджаюць на дом.
Напрыклад, уладальнікі Instagram-акаўнта Vethous24 працуюць у Гродне і вобласці – дома робяць першасныя агляды жывёл, а таксама бяруць аналізы.
Паводле сайта 103.By акрамя Юліі ў Гродне ёсць яшчэ дзве ветклінікі, чые спецыялісты аглядаюць жывёл дома: “Ветеринарный импульс” и “Гровет”.
Чытайце таксама: У Гродне скончылі будаўніцтва дог-паркаў



