У Бахмуцкім раёне памёр слонімчанін Андрэй Дарашкевіч. Мужчыне было 45 гадоў, у родным горадзе ён адзначыўся тым, што некалькі разоў зганяў аўто, а пасля іх разбіваў, піша «Наша Ніва».
Паводле інфармацыі выдання, у родным горадзе пра Дарашкевіча ведалі менавіта дзякуючы злачынствам, якія ён учыняў. Першы крымінальны артыкул беларус атрымаў у сярэдзіне 2000-х — угнаў машыну ў сабутэльніка, разбіў аўто і збег.
Менш чым праз два гады Дарашкевіч збіў замок з гаража санаторна-лясной школы – украў казённы ВАЗ. Беларус зноў разбіў аўто і зноў уцёк.
Таксама вядома, што Дарашкевіч паспеў папрацаваць на прадпрыемстве “Альбярцін”, ажаніўся і ў канчатковым выніку з’ехаў у Расію.
Летам 2025 года мужчына памёр у Бахмуцкім раёне Данецкай вобласці — быў штурмавіком у адной з расійскіх ваенных часцей.
Чытайце таксама: Навагрудчанін памёр на вайне ва Украіне — ваяваў на баку Расіі




