Гродзенец Марк Русецкі ўдзельнічаў у вучэбна-трэніровачных зборах па мотакросе ў Краснадарскім краі. Малады чалавек не справіўся з кіраваннем на неафіцыйнай мотатрасе – 28 сакавіка ён памёр ад атрыманых траўм, піша Autorul.by. 

UPD 1 красавіка: праз чатыры дні пасля трагедыі інфармацыю аб прычыне смерці спартсмена абверглі ў Беларускай федэрацыі матацыклетнага спорту. Па словах старшыні камісіі Таццяны Кадоркінай, Марк адчуў сябе дрэнна пасля трэніроўкі. Хлопец прылёг, пасля паспрабаваў устаць, але галавакружэнне не прайшло. «Яго адвезлі ў шпіталь. Па непацверджанай інфармацыі, прычынай смерці стала гематома ў галаве. Адкуль яна магла ўзяцца? У мінулым годзе ў Марка было вельмі балючае падзенне на этапе чэмпіянату Беларусі ў Оршы», – сказала Кадоркіна.

Гродзенцу было 17 гадоў. Ён быў пераможцам і шматразовым прызёрам першынства Беларусі па мотакросе, таксама заваёўваў чэмпіёнскі тытул і неаднаразова станавіўся прызёрам маладзёжнага першынства краіны. Апошнім часам Русецкі выступаў у расійскай камандзе.

Бацькі Марка паведамілі, што развітальная цырымонія адбудзецца ў Гродне 31 сакавіка. Прыйсці могуць усе жадаючыя, піша АвтоГродно.

Чытайце таксама: Аступіўся на лесвіцы, сарваўся з вышкі. У Гродзенскай вобласці за год пры падзенні з вышыні загінулі сем чалавек

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы